Два канцэрты Сержука Доўгушава ў Нью-Ёрку
6 і 7 кастрычніка ў Нью-Ёрку адбыліся два канцэрты Сержука Доўгушава, этнографа, саліста Дзяржфілармоніі, лідара гурта Vuraj, ініцыятара „Спеўнага сходу”.
Выканаўца пазнаёміў публіку з традыцыйнымі музычнымі інструментамі: колавай лірай, акарынай, жалейкай, сапілкамі розных памераў.
Па традыцыі спеўных сходаў Сяржук заахвочваў публіку спяваць разам з ім, і зала ў захапленні падхоплівала: „Штось у лесе гукае, Салавейка спявае…”
Акрамя народных песень спявак выканаў некалькі аўтарскіх на словы У. Караткевіча.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Віктара Дударава