Цягнік пад знакам “Пагоні”



Раніцай 10 кастрычніка вакзал «Менск—Пасажырскі» прымаў двухпавярховы электрацягнік. Са снежня ён будзе курсіраваць паміж Вільняй і Менскам, а сёння была тэставая паездка, піша Tut.by.

Цягнік належыць “Літоўскім чыгункам”. Ён прастаяў на вакзале ў Менску роўна дзве гадзіны, адбыў у Літву ў 8.10. Выпусціла двухпавярховы цягнік чэшская кампанія Škoda Vagonka. У ім тры вагоны і два класы камфортнасці: 290 сядзячых месцаў, з іх 23 — у першым класе. Сядзенні 1 класа – скураныя, чорныя, размешчаныя на другім паверсе цягніка. Цягнік аздоблены вялікай эмблемай “Пагоні”.

[Not a valid template]