Падчас сваркі бацькоў хлопец стрэліў сабе ў галаву з вінтоўкі
У пачатку жніўня ў Лідзе мясцовы жыхар 1995 года года нараджэння з бацькоўскай вінтоўкі стрэліў сабе ў галаву …
Расказвае першы намеснік начальніка Лідскага РАУС Іван Даўлюд:
– Зброю мужчына пакінуў у прыпаркаванай каля дома машыне, куды прыехаў, каб забраць асабістыя рэчы, у тым ліку і ружжо. На гэтым настаяла жонка, з якой ён ужо не жыве. Паміж некалі блізкімі людзьмі зноў пачалася сварка, і пакуль яны высвятлялі хто мае рацыю, хто вінаваты, сын забраў вінтоўку, пайшоў з ёй у гараж, дзе і стрэліў сабе ў галаву. У маладога чалавека цяжкія цялесныя пашкоджанні. Ён цудам застаўся жывы. Раней ён трапіў у вельмі сур’ёзнае ДТЗ. Шанцуе…
У дачыненні да бацькі пачата крымінальная справа па арт.300 КК РБ.