У Крынках пасадзілі дуб Сакрата



Некалькі метровы дуб пасадзілі ў гонар славутага пісьменніка Сакрата Яновіча ў Крынках.

Дрэва мае нагадваць пра сілу і няўступлівасць Сакрата Яновіча, кажа ініцыятар і старшыня фонду Villa Sokrates прафесар Лявон Тарасэвіч.

– Добра, што маем гэты дуб, што ён расце. Мне цікава, як гэта на вясну будзе. Як пойдуць новыя лісце, як пачне жыць такое дрэва, бо дуб мае такую асаблівасць, што ён разрастаецца ў шырыню. Калі малады, то гэта не відаць яшчэ. Але думаю, будзе мець сваю своеасаблівасць і напэўна будзе такі ж самы цвёрды як Сакрат.

У гэтай падзеі ўдзел прымала экалагічная арганізацыя „Klub Gaja”,  а таксама прадстаўнікі лясніцтва, мясцовай ўлады ды жыхары.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара