У Беластоку падвялі вынікі Усходняга эканамічнага кангрэса



Развіццё інфраструктуры Аўгустоўскага канала і дамова з „Гроднаінвест”. Гэта беларускія акцэнты Усходняга эканамічнага кангрэса, які прайшоў у сталіцы Падляшша напрыканцы мінулага месяца. Цяпер арганізатары форуму падвялі яго вынікі.

Сярод іншага, маршалак Падляшскага ваяводства Ежы Ляшчынскі нагадаў, наколькі важнае для Падляшскага рэгіёна супрацоўніцтва з суседзямі.

– Была вялікая дэлегацыя з Гарадзенскай і Берасцейскай вобласці, на чале з былымі старшынямі аблвыканкамаў. Вяліся размовы пра супрацу, у тым ліку пра турызм, Аўгустоўскі канал, была заключана дамова з „Гроднаінвест”.

Польска-беларуская рабочая група па пытанні развіцця Аўгустоўскага канала створаная па ініцыятыве Маршалкоўскай ўправы Падляшскага ваяводства і Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Наша задача, кажа маршалак Ежы Ляшчынскі, зрабіць Аўгустоўскі канал прывабным для турыстаў з усяго свету.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя