Сустрэчы з намінантамі на прэмію Гедройца



У сталічнай кнігарні ЛогвінаЎ” пачаўся шэраг сустрэч з намінантамі на сёлетнюю прэмію імя Ежы Гедройца. Пра сваё стаўленне да арганізацыі ўручэння гаворыць адзін з намінантаў – пісьменнік Адам Глобус:

Самае цяжкае ў прэміі — гэта, каб Боб Дылан прыйшоў на ўручэнне. Таму ім не проста вызначыць, каму я хачу даць, а хто захоча маю прэмію, ці тую ці іншую прэмію, узяць. Трэба ісці насустрач не толькі аўтару да прэміі, але і тым, хто вызначае прэмію, да аўтара. Бо ў мінулыя разы былі такія, што на ўручэнне людзі проста не прыйшлі. І гэта вельмі кепска і крыўдна.

Прэмія імя Ежы Гедройца, нараджэнца Менска, прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы ці эсэістыкі, якая выдадзеная на беларускай мове ў папярэднім годзе. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Амбасада Польшчы і Польскі інстытут у Менску.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Алена Вільтоўская