Беларускі і польскі рок на гайнаўскай сцэне
Рок на польскай і беларускай мовах пачуюць у Гайнаўцы. Там пройдзе чарговая серыя канцэртаў «Музыка без засцярог». На сцэне Беларускага музея ў Гайнаўцы выступяць гурты з Беларусі, Беласточчыны ды іншых рэгіёнаў Польшчы.
«Самае важнае, каб канцэрты аб’ядноўвалі людзей», кажа арганізатар імпрэзы Тамаш Ціханюк:
– Хочам каб праз рок-музыку, якая прагучыць на польскай і беларускай мовах, людзі навучыліся шанаваць сябе і іншых, паважалі сваю адметнасць. Бо, вядома, стэрэатыпы будуюцца на тым, што людзі проста сябе не ведаюць. Канцэрт – нагода, каб пасябраваць і музыкам, і публіцы. Выступяць пяць гуртоў. Думаю, шо нас чакае шыкоўны вечар.
Канцэрт пройдзе ўжо ў пятніцу 13 кастрычніка. На сцэне ў Мазаікарні выступяць гурты: «Ciężka ręka chirurga», «Kuba Rozprówacz» і «Retro Beats» з Гайнаўкі, «Re1ikt» з Менска ды «The Bill» з Піёнкаў, што ў Польшчы. Пачатак канцэртаў а 17-й, уваход вольны.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка