Вайцюшкевіч запрашае на першы афіцыйны канцэрт



Канцэрт адбудзецца 29-га кастрычніка ў Менску ў ДК Шарко. Вядомы беларускі музыка выступіць WZ-Orchestra з праграмай “Лепшыя песні”.

Музыка спадзяецца выйсці на сцэну „новым“ Вайцюшкевічам:

– Я ўжо купіў сабе касцюм, я выйду ў новай нейкай якасьці. Быў час падумаць. Для некаторых артыстаў важна, каб яны маглі задумацца: хто яны, як яны працавалі раней, як яны ставіліся да сваёй справы, да свайго музычнага жыцця. І мне галоўнае выйсці новым, і я спадзяюся – так будзе. 

Зміцер Вайцюшкевіч доўгі час знаходзіўся ў спісе „забароненых музыкаў“, якім улады рознымі спосабамі не дазвалялі выступаць у Беларусі. Канцэрт “Лепшыя песні” распачнецца ў сераду а 19-ай гадзіне ў ДК Шарко па вуліцы Уральская, 3 у Менску.

Яна Запольская. Беларуская Радыё Рацыя