Справа 1981 г. “КГБ СССР супраць Solidarnośсі: хто каго?”



З’яўленне ў Польскай Народнай Рэспубліцы  “Салідарнасці” паставіла перад савецкімі ідэолагамі шмат пытанняў.

Згодна з марксісцка-ленінскай тэорыяй пралетарыят быў самым перадавым класам і рухавіком усіх рэвалюцыйных пераўтварэнняў. Але ж “Салідарнасць”  стваралася менавіта як незалежны прафсаюз індыстрыяльнага пралетарыяту.

Тая ж марксісцка-ленінская тэорыя вітала рэвалюцыйную творчасць працоўных мас. Але ж і “Салідарнасць” узнікла не па загаду з Польскай Аб’яднанай Рабочай Партыі.

Так што падчас палітінфармацый, абавязковых на ўсіх савецкіх прадпрыемствах, савецкія прапагандысты толькі выціралі сліну, слухаючы падступныя пытанні з’едлівых слухачоў пра “нізавыя ініцыятывы польскага рабочага класу”. I cавецкія ідэолагі хуценька знайшлі выйсце: “Салідарнасць” была абвешчаная “праявай контрэвалюцыі, якія ўзнікла на грошы ЦРУ”. Што рэгулярна паўтаралася па савецкім тэлебачанні і пісалася ва ўсіх савецкіх газетах.  А пра пралетарскае паходжанне тае “Салідарнасці” неяк хуценька пазабыліся.

Да гонару “салідарнікаў”, яны не спалі ў шапку, а паспрабавалі было разгарнуць контрпрапаганду непасрэдна на тэрыторыі Савецкага Саюза.

* * *

Ад сярэдзіны 1981 года ў гарадах, сумежных з Польскай Народнай Рэспублікай, пераважна Гародні, Берасці, Львове і Луцку, пачалі з’яўляцца ўлёткі з крамольным словам Solidarność і выявай польскага сцяжка над літарай «n». Улёткі, выдрукаваныя на таннай шэрай паперы, даволі пісьменнай расейскай мовай вытлумачвалі, што цяпер адбываецца ў Польшчы.

ЧТО ТАКОЕ “СОЛИДАРНОСТЬ”

Чтобы понять, что такое профсоюз “Солидарность», объединяющий почти 10 млн. человек /в Польше 35 млн. жителей/ и какую роль он играет, необходимо взять во внимание (…) несколько исторических предпосылок. Уже в XVI ст. польских королей выбирали, а наша конституция, провозглашенная в 1791 г., была первым документом такого рода в Европе (…)

Если все это принять во внимание, легче понять корни сопротивления, которое возбудил в последние годы способ укрепления в Польше новой социалистической системы. (…) Способ укрепления нового строя, которому сопутствовало иногда беспощадное унижение человеческого достоинства, вызывает сопротивление (…)

(…)

Информационная Секция Межзаводского Учредительного Комитета «Малопольска», Краков

Далей “інфармацыйная секцыя” на чатырох старонках нуднавата па стылі, але  пераканаўча па сутнасці разбівала штампы савецкай прапаганды пра “Салідарнасць”: “велікапольскі шавінізм”, “нянавісць да Чырвонай арміі, якая вызваліла Польшчу ад гітлерызму”, “рэстаўрацыя ўлады паноў і капіталістаў”.

Безумоўна, для 1981 года гэта была махровая антысаветчына. Хаця б з тае прычыны, што змест улёткі абсалютна не ўпісваўся ў афіцыйную трактоўку “Салідарнасці” як “контрэвалюцыйнай арганізацыі, створаная на грошы ЦРУ”.

Ідэалагічнымі дыверсіямі, як вядома, у СССР займаліся хлопцы з халоднымі галовамі, гарачымі сэрцамі і доўгімі-доўгімі рукамі. Яны і атрымалі выдатны шанец сябе праявіць.

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ УССР

15 сентября 1981 г.

СЕКРЕТНО

Информационное сообщение

(…)

КГБ СССР и его органами на местах приняты меры к усилению контроля за оперативной обстановкой (…) с целью своевременного вскрытия и предупреждения возможных подрывных акций противника (…)

Оперативные источники ориентированы на своевременное вскрытие и устранению предпосылок к возможному назреванию чрезвычайных происшествий и иных негативных ситуаций, которые могут быть использованы для инсперирования антиобщественных проявлений (…)

Контролируется обстановка среди находящихся в республике польских граждан. Организовано оперативное наблюдение за 62 членами «Солидарности» из числа специалистов ПНР. Совместно с органами МВД проводятся мероприятия по недопущению провокационных и иных проявлений со стороны иных граждан ПНР (…)

В целях пресечения попыток ввоза и засылки из-за рубежа враждебных материалов усилены таможенный досмотр и контроль международной корреспонденции.

(…)

У архівах былога КГБ УССР не зафіксавана дакументальных сведчанняў арыштаў грамадзянаў Польшчы за распаўсюд улётак “Салідарнасці” на тэрыторыі Савецкага Саюза. Магчыма, нешта падобнае і здаралася, але ж паперы і відэаматэрыялы, датычныя арыштаў палякаў, напэўна знішчаныя яшчэ ў 1990 г.

Аднак добра вядома, што КГБ не толькі шчыльна супрацоўнічаў з Służbу Bezpieczeństwa, але і меў уласных інфарматараў у Польшчы.

ИЗ ИНФОРМАЦИОННОГО СООБЩЕНИЯ

По данным оперативного источника УКГБ, систематически сопровождающего грузы из СССР в ПНР, 3 октября 1981 г., во время нахождения его в Польше, к нему на станции Верхрата подошел руководитель местного отделения профсоюза «Солидарность» (…) некий Кляпа и инициативно вложил в его портфель сверток. По приезде домой оперативный источник обнаружил и передал в КГБ 29 экземпляров брошюр, отпечатанных типографским способом на русском языке, озаглавленных: «10. Протокол Гданьского соглашения. Правительственная комиссия и межзаводской стачечный комитет рассмотрели 21 требование бастующих коллективов побережья» (…)

Во время предыдущих поездок источника в ПНР Кляпа пытался обрабатывать его в духе идей «Солидарности», предлагал для ознакомления газету, в которой освещалась реакционная дейтельность этого объединения (…)

 Аператыўная праца з грамадзянамі Польшчы, якія бывалі на тэрыторыы СССР, была далёка не адзіным накірункам працы КГБ. Яшчэ ў сярэдзіне 1981 г. у Варшаву  скіравалі групу дасведчаных чэкістаў з добрымі ведамі польскай мовы і польскіх рэалій, якія пад выглядам журналістаў, гандлёвых агентаў і прадстаўнікоў культуры, выпраўленых в ПНР “па культурным абмене”, займаліся зборам інфармацыі непасрэдна “на месцах”. Часткова гэтыя інфармацыйныя плыны аналізаваліся ў кагэбэшнай рэзідэнтуры, што працавала пад дахам савецкай амбасады, часткова — на Лубянцы.

Тым часам ідэйныя нашчадкі белапольскіх паноў і капіталістаў з “Салідарнасці” пераходзілі ўсе межы дазволенага: той-сёй нават ставіў пад сумнеў кіруючыю ролю польскіх камуністаў. Палітбюро ЦК КПСС ціснула на ПОРП ўсімі  магчымымі спосабамі, а Лубянка, – на польскій спецслужбы, якія ўспрымаліся ў Маскве як “малодшыя браты”.

У выніку 13 снежня 1981 года ў Польшчы быў абвешчаны вайсковы стан. Але пра тое, якую ролю адыгралі ў гэтым савецкія чэкісты і як той Stan wojenny быў успрыняты ў той жа Беларусі, мы пагаворым у адным з наступных разоў.

* * *

У наступнай перадачы я раскажу пра абвінавачванні савецкіх грамадзянаў у тэрарызме, якія былі надзвычай папулярнымі ў НКВД у 30-я гады мінулага стагоддзя.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 184