Слонімскія дэмакраты абмеркавалі планы да канца года
Адбылося пасяджэнне сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. Пасяджэнне адкрыў і вёў кіраўнік Слонімскага грамадскага цэнтра, сябра Беларускага нацыянальнага кангрэсу Віктар Марчык.
Сябры згуртавання падвялі вынікі сваёй дзейнасці за дзевяць месяцаў бягучага года, а таксама абмеркавалі свае грамадска-палітычныя і культуралагічныя планы на бліжэйныя два месяцы, у прыватнасці, ішла размова пра ўстаноўку помніка ахвярам савецкіх партызан, ушанаванне доктара філалагічных навук Міколы Арочкі, святкаванне Дзядоў і іншыя справы.
Падчас пасяджэння слонімцы гутарылі і пра марш 21 кастрычніка ў Менску.
Беларускае Радыё Рацыя