Гарадзенка ўзнагароджана медалём Каложскага Крыжа
Мастачка, кіраўнічка дзіцячай студыі іканапісу Дар’я Пестунова за працу на карысць Гарадзенскай Праваслаўнай Епархіі ўзнагароджана медалём Каложскага Крыжа. Для Дар’і гэта першая ўзнагарода такога роўня.
Кажа Дар’я Пестунова:
– Такія ўнагароды людзі атрымліваюць за плённую працу на карысць праваслаўнай царквы. Я, напрыклад, яе атрымала за тое, што вучу дзяцей пісаць іконы. Для мяне гэта вельмі важная падзея.
Дар’я Пестунова цягам апошніх пяці год кіруе дзіцячай іканапіснай студыяй пры Свята-Пакроўскім катэдральным саборы ў Гародні. Працы выхаванцаў студыі выстаўляюцца на розных конкурсах у Беларусі і за яе межамі і напрыканцы 2017 году ў гарадзенскай галерэі “У майстра” адбудзецца адмысловая выстава іканапісу.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня