„Мініяцюры” Сакрата Яновіча выйдуць у фармаце аўдыёкнігі



Фонд Villa Sokrates выпускае паэтычную прозу выдатнага падляшскага пісьменніка з Крынак. Як адзначыў ініцыятар праекта прафесар Лявон Тарасэвіч, „Мініяцюры” запачаткуюць серыю сабраных твораў Сакрата Яновіча.

– Ужо начытана. Будзем выдаваць. Гэта будзе першая відэакніга. А пася будзем выдаваць і іншыя кнігі. Мы гэта робім перадусім таму, што гэта нам прыемна і нам патрэбна.

„Мініяцюры” Сакрата Яновіча для аўдыёбука зачытаў  пісьменнік і радыёжурналіст Міхась Андрасюк.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя