Цягнік Беласток–Станцыя Валілы сыходзіць у адпачынак
Апошні раз у гэтым годзе паехаў турыстычны цягнік з Беластока ў Станцыю Валілы. Гэта сезонны цягнік, які часткова рэактывавалі пасля 15 гадоў перапынку. Сёлета ездзіў 162 разы і правёз каля 4 тысяч пасажыраў. У большасці гэта былі турысты, якія наведалі Кнышынскую пушчу, і аматары збірання грыбоў.
– 2 гады збіраліся, каб трапіць на гэты цягнік. Паспелі.
– Там вельмі цікавыя краявіды. Кладкі, помнік паўстанцам. Я еду ў грыбы.
– Краявіды тут – супер. Буду ездзіць увесь час, а не толькі ў час летняга сезона.
– Не ведаю, ці эканамічна гэта абгрунтавана. Хутчэй як атракцыя.
– За тыя гады, што не ездзіў цягнік, столькі змянілася, што даехаць туды можна і аўтобусам, і маршруткай, ды многія маюць машыны.
Цягнік едзіў на трасе Беласток – Станцыя Валілы летам і восенню, толькі ў суботы і нядзелі, два разы на дзень. Аднак ініцыятары рэактывацыі цягніка хочуць, каб едзіў ён ужо з 1 студзеня 2018 года штодзень. Курсы на гэтай трасе фінансуе Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара