У Гародні пачаўся капрамонт аднаго з найстарэйшых храмаў Беларусі



У Гародні пачаўся капітальны рамонт аднаго з найстарэйшых храмаў Беларусі – Каложскай царквы XII стагоддзя.

Пачалася падрыхтоўка да рамонту знешняй драўлянай сцяны храма. Будаўнікі таксама ўзводзяць часовую сцяну ўнутры царквы: набажэнствы на час рамонту ў храме перарывацца не будуць.

Драўляная сцяна каля храма з’явілася ў сярэдзіне XIX стагоддзя пасля таго, як частка будынка была пашкоджана апоўзнем. За гэты час сцяна знасілася. На яе капітальны рамонт з фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва выдзелена каля Br200 тыс.

Будаўнікі адрамантуюць апорны каркас сцяны, яна будзе абабітая новымі дошкамі, заменяць тут вокны, адрамантуюць дах. Акрамя таго, будзе ўпарадкавана прылеглая тэрыторыі, вырашана пытанне па адводзе грунтовых вод.

belta.by