Адноўлена справа загінулага ў войску Арцёма Басцюка



Следчы камітэт аднавіў расследаванне справы Арцёма БасцюкаГэтую інфармацыю Радыё Свабода паведаміла маці загінулага салдата.

Арцёма Басцюка знайшлі павешаным на тэрыторыі вайсковай часткі ў Барысаве 31 сакавіка. Па факце яго смерці Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.

Родныя Басцюка настойвалі на тым, што з яго здзекаваліся ў частцы іншыя вайскоўцы. Пры гэтым яны называлі канкрэтныя прозвішчы. Сям’я нават была на прыёме ў міністра абароны.

12 кастрычніка Следчы камітэт паведаміў аб закрыцці справы, аднак усяго праз чатыры дні стала вядома, што пастанова аб закрыцці справы Арцёма Басцюка – адмененая.