Супраць Алеся Пушкіна распачаты 3 справы



Справы супраць Алеся Пушкіна.

Пасля “ўроку гісторыі” пра Слуцкае паўстанне супраць вядомага мастака распачаты тры адміністрацыйныя справы па трох артыкулах. Пра гэта піша “Новы Час”.

Пратаколы мастаку па месцы яго жыхарства ўручыў асабіста капітан Дзмітры Мацкевіч у панядзелак, 16 кастрычніка.

Дзень суда пакуль што невядомы. Затое вядомыя даты іншых судоў па “слуцкай справе”. 18 кастрычніка ў Менску будуць судзіць палітолага Алеся Лагвінца, а 19-га – яго сына Антося Лагвінца.

Прыгадаем, што мастак Алесь Пушкін 1 верасня ў Слуцку арганізаваў для сына замест школьнай лінейкі – ўрок гісторыі, прысвечаны Слуцкаму паўстанню.