Прайшло лёсаванне еўрапейскіх „стыкаў” да мундыялю
17 кастрычніка прайшла жараб’ёўка стыкавых матчаў адборавага раўнду чэмпіянату свету па футболе, што пройдзе ў 2018 годзе ў гарадах Расеі.
Па выніках лёсавання сфармаваліся 4 пары спаборнікаў:
Паўночная Ірляндыя – Швайцарыя
Харватыя – Грыцыя
Данія – Ірляндыя
Швецыя – Італія
Першыя матчы пройдуць 9-11 лістапада, гульні ў адказ – 12-14 лістапада.
У гэтыя ж дні пройдуць міжкантынентальныя стыкавыя гульні: Гандурас – Аўстралія і Новая Зеляндыя – Перу.
Ад кантынентаў ужо вядомыя наступныя ўдзельнікі чэмпіянату свету:
Еўропа: Бельгія, Англія, Германія, Польшча, Іспанія, Ісляндыя, Сербія, Францыя, Партугалія.
Расея як гаспадар першынства.
Паўднёвая Амерыка: Бразілія, Уругвай, Аргентына, Калумбія.
Азія: Японія, Паўднёвая Карэя, Іран, Савудаўская Арабія.
Афрыка: Нігерыя, Егіпет. Яшчэ некалькі зборных вызначацца пазней.
Паўночная Амерыка: Мексіка, Коста-Рыка, Панама.
Парадаксальна, але на першынства свету ў Расеі не выйшлі чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі (Чылі), Афрыкі (Камерун) і Паўночна-Цэнтральнай Амерыкі (ЗША).
Беларускае Радыё Рацыя