Штрафы па надуманых абвінавачваннях



У Беларусі працягваюцца суды па адміністрацыйных справах супраць беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў за арганізацыю несанкцыянаваных акцый. Адным з фігурантаў спраў стаў палітолаг Алесь Лагвінец, якога аштрафавалі на 50 базавых велічынь за “ўрок гісторыі” ў Слуцку.

Перад пачаткам суду над Алесем Лагвінцом 17 кастрычніка 2017 года. Фота: „Новы Час”

Усе абвінаваўчыя аргументы супраць яго не маюць пад сабой аніякай падставы”, так лічыць адна з заснавальнікаў грамадскай ініцыятывы “Дзея” Аліна Нагорная, якая праводзіла слуцкі “ўрок гісторыі”:

Скончылася ўсё тым, што Алесю, па-сутнасці толькі за тое што 1 верасня ён паслухаў пра слуцкую гісторыю далі 50 базавых велічынь. Ён не быў ніякім арганізатарам. Проста 1 верасня я правяла адукацыйны перформанс «Дзень ведаў. Урок гісторыі» і прысвяціла гэты перформанс таму, каб распавесці пра падзеі 1920 года на Случчыне.

Паводле незалежных аналітыкаў, такімі рэпрэсіўнымі мерамі ўлады спрабуюць максімальна нейтралізаваць і напужаць палітычна актыўных грамадзян напярэдадні Маршу абураных беларусаў. Акцыя прызначаная на бліжэйшую суботу, 21 кастрычніка. Мікалай Статкевіч заклікае правесці яе супраць бяспраўя ў войску.

Беларускае Радыё Рацыя