Чаму ў беларускай арміі гінуць салдаты?



Пасля выбуху абурэння смерцю салдата з Пінска ў Пячах, стаў вядомы факт раптоўнай смерці 2 верасня 23-гадовага салдата з Барысава Генадзя Сарокіна, які служыў у Бярозе. Да гэтага часу яшчэ невядомая дакладная прычына смерці Генадзя Сарокіна. Але перад прызывам у армію ў хлопца была дрэнная кардыяграма.

Гэты факт выявіў яшчэ адзін хіб беларускай арміі – прызыў хворых маладых людзей, у тым ліку сардэчнікаў,  у армію, кажуць бярозаўцы:

– Ім даводзіцца план набору навабранцаў, і яны любым чынам мусяць яго выканаць. У майго пляменніка пралапс нейтральнага клапана, яго ўвогуле не мусілі браць  у армію. Але забралі.

– У майго сябра праблемы з сэрцам. Зараз служыць у Пячах. І ў школе ў яго была спецгрупа, і ў тэхнікуме. Нельга так рабіць.

Па словах сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржука Русецкага, павінны хворых маладых людзей альбо камісаваць, альбо прадаставіць магчымасць альтэрнатыўнай службы. У выніку будзе карысць для Радзімы, а бацькі будуць мець жывога сына.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.