Новую стратэгію развіцця Беларускага Дому прадставілі ў Варшаве



Кіраўніцтва асяродка плануе пашырыць супрацу з беларускай моладдзю, а таксама пачаць цыкл мастацкіх выстаў. У новай стратэгіі вызначана сем асноўных кірункаў дзейнасці фундацыі.

Гаворыць сустаршыня Беларускага Дому Алесь Зарэмбюк:

Мы лічым вельмі важным, каб беларуская студэнцкая моладзь прыязджала ў Польшчу, глядзела як Польшча развіваецца, пераймала добрыя практыкі.

Вольга Гардзейчык-Мазярская, журналіст:

Мы хочам прывозіць сюды выставы беларускіх мастакоў і фотамастакоў, якія, на шчасце, прастора Беларускага дому дазваляе ладзіць. У лістападзе ўжо будуць першыя выставы.

Уладзімір Кобец, сустаршыня Беларускга Дому:

Наперадзе 2018 год. Год, калі мы будзем адзначаць стагоддзе Беларускай народнай рэспублікі. Мы будзем казаць пра каштоўнасці незалежнасці, еўрапейскасці.

З падрабязным планам бліжэйшых мерапрыемстваў можна азнаёміцца на сайце Беларускага Дому.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава