Падаражэў праезд у грамадскім транспарце



У Беларусі зноў падаражэў праезд у грамадскім транспарце. Першымі паднялі кошты Менская і Віцебская вобласці. 

Кошт паездкі ў аўтобусе, тралейбусе і трамваі вырастае на 5 капеек. Квіткі на звычайныя і хуткасныя маршруты цяпер будуць каштаваць не 45, а 50 капеек, а квіточкі на экспрэсныя маршруты – не 55, а 60 капеек. Такім чынам, праезд даражэе ў сярэднім на 10%.

Даражэюць таксама і праязныя на ўсе віды транспарту.

Рашэнні ўступаюць у сілу 20 кастрычніка 2017 года.

kp.by