Зэльва адзначыла 70-годдзе Юркі Голуба



У Зэльвенскім цэнтры культуры адбылася літаратурна-музычная вечарына, прысвечана 70-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, публіцыста і перакладчыка Юркі Голуба. Павіншаваць свайго земляка прыйшлі яго землякі, аднакласнікі, сябры, а таксама старшыня Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісіменнікаў з Гародні Валянцін Дубатоўка і пісьменнік са Слоніма Сяргей Чыгрын.

Вечарыну адкрыў сам юбіляр, ён шчыра падзякаваў усім за такую шчырую ласку, а таксама прачытаў некалькі сваіх вершаў, прыгадаў школьныя і студэнцкія гады, працу ў “Гродзенскай праўдзе” і на Гарадзенскім тэлебачанні.

Шчыра свайго земляка віталі яго равеснікі, настаўнікі, бібліятэкары. Дзеткі з Зэльвенскай гімназіі прачыталі дзіцячыя вершы паэта, а мясцовыя культасветработнікі выканалі некалькі песень для юбіляры.

Валянцін Дубатоўка адзначыў адметнасць творчасці паэта Юркі Голуба, а Сяргей Чыгрын спыніўся на яго перакладчыцкай дзейнасці.

У гэты вечар было шмат кветак і падарункаў для юбіляра, была арганізавана выстава яго кніг і публікацый.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва

Фота аўтара