ДАІ заклікае кіроўцаў і пешаходаў быць уважлівымі



Быць уважлівымі на дарогах у сувязі з пагаршэннем умоў надвор’я заклікаюць кіроўцаў прадстаўнікі абласной дарожнай аўтаінспекцыі. Дождж пераўтварае дарогу ў люстэрка, па гэтай прычыне кіроўцы не заўсёды могуць заўважыць пешаходаў.

„Пры набліжэнні аўтамабіля да пешаходных пераходаў – неабходна абавязкова знізіць хуткасць”, – кажа прэс-сакратар мясцовага ДАІ Наталля Сахарчук:

– На працягу верасня загінулі 13 чалавек, як след усе ў цёмны перыяд сутак, і зноў такі ж дамінуючая большасць – гэта самая неабароненая частка ўдзельнікаў дарожнага руху. Каб вы зразумелі, чаму восень – гэта небяспечны час года, правядзем паралель з мінулым годам. У верасні мінулага года загінулі 6 чалавек, а ў гэтым годзе загінулі 13 чалавек. То бок ў два разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, тут ёсць пра што задумацца.

Паводле Наталлі Сахарчук, менавіта кастрычнік прынята лічыць самым небяспечным месяцам на дарогах. У мінулым годзе літаральна за два тыдні загінулі 12 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя