Вінярскага вызвалілі, але адразу ж забралі ў міліцыю



Сябры і паплечнікі не змаглі сустрэць на волі актывіста кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага, які сёння а 8-й раніцы павінен быў выйсці з турмы на Акрэсціна пасля 10-суткавага арышту.

Пазней высветлілася, што Вінярскага таемна перавезлі на прафілактычную гутарку ў міліцыю.

Максім Вінярскі быў затрыманы ў Менску 13 кастрычніка, наконадні „Маршу абураных беларусаў 2.0.” Гадзіну таму ў фэйсбуку Максім паведаміў, што яго ўжо адпуцілі: „Ну што, 64 соднi за бягучы год – шостая частка году… але нас не спынiць, не разбiць, не стрымаць…” 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота facebook.com/maksim.viniarski