У інтэрнэт выклалі невядомую песню Уладзіміра Мулявіна



Запіс з’явіўся на youtube-канале «Песняры часу свайго» украінска-шатландскай даследчыцы фольк-музыкі Анжэлы Гергель.

– Гэты матэрыял з майго асабістага архіва, – распавядае Анжэла. – Песню зафіксавалі на рэпетыцыі ансамбля як раз тады, калі рыхтавалася да здачы праграма „Вянок”. Плёнка мне дасталася ў свой час ад аднаго з музыкаў ансамбля.

Жартоўная рэч «Па ляду, у глухім бары» павінна была ўвайсці ў праграму «Песняроў» на вершы Максіма Багдановіча „Вянок” нароўні са «Слуцкімі ткачыхамі», «Веранікай» і «Зоркай Венерай». Але Уладзімір Мулявін чамусьці вырашыў выключыць нумар з цыклу.

– Цікава, што ўступленне да «Па ляду, у глухім бары» засталося ў праграме – яно перавандравала да песні «Вянок», – заўважае Анжэла.

Адзіны канцэртны запіс праграмы на вершы Максіма Багдановіча.

kp.by