БАТЭ ўзняўся на другое месца



У 26 туры чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ скарыстаўся спатыканнем менскага „Дынама” і, перамогшы 2:0 у Магілёве мясцовы „Дняпро”, выйшаў на чыстае другое месца. У першым тайме галоў не было зафіксавана. На 56-й хвіліне Аляксей Рыас адкрыў лік, а на 69-й – Міхаіл Гардзяйчук павялічыў перавагу барысаўцаў.

Іншыя матчы 26 тура завяршыліся так:

„Дынама” (Менск) – „Славія” (Мазыр) – 0:0.

ФК „Слуцк” – „Іслач” – 1:3.

ФК „Віцебск” – „Шахцёр” (Салігорск) – 1:2.

„Нёман” – „Гомель” – 3:0 (галы: Павел Савіцкі, Андрэй Якімаў – два).

„Нафтан” (Новаполацк) – „Дынама” (Берасце) – 0:4 (галы: Нівалда, Торрэс, Фамейе – два).

„Крумкачы” – „Гарадзея” – 0:3.

„Тарпеда” (Жодзіна) – ФК „Менск” – 1:1.

Становішча на вяршыні турнірнай табліцы зараз такое: 1. „Шахцёр” – 59 ачкоў, 2. БАТЭ – 57, 3. „Дынама” (Менск) – 56.

„Шахцёр” за чатыры туры да завяршэння чэмпіянату забяспечыў сабе як мінімум бронзавыя медалі.

Беларускае Радыё Рацыя