„Гавары праўду” аб’явіла пра пачатак выбарчай кампаніі



Сто дваццаць тры кандыдаты прадставяць грамадзянскую кампанію „Гавары праўду” на мясцовых выбарах, што пройдуць у пачатку 2018 года. Галоўны заклік будучай кампаніі — „адкрыць дзверы мясцовых Саветаў для людзей ды павярнуць уладу тварам да народа”.

Кажа Таццяна Караткевіч, лідарка кампаніі „Гавары праўду”:

Мы жадаем сёння, каб людзі прыходзілі ў палітыку і заставаліся ў ёй, бо сёння няма сэнсу ў разавым удзеле. Вядома, людзям хацелася б, каб усё адбылося вельмі хутка, але хутка не атрымліваецца. У мясцовых саветах сядзіць партыя чыноўнікаў, якую трэба разбавіць альтэрнатыўнымі кандыдатамі і дэпутатамі ў тым ліку. Што паказаў гэты год тымі пратэстамі супраць Дэкрэта і іншымі настроямі? Ён паказаў, што людзі да ўлады не звяртаюцца.

Сярод іншых кандыдатаў на будучыя мясцовыя выбары таксама збіраюцца балатавацца і сустаршыні арганізацыі — Таццяна Караткевіч ды Андрэй Дзмітрыеў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Алена Вільтоўская. Беларускае Радыё Рацыя, Менск