Стала вядома дата «Чорнай пятніцы» ў Беларусі
Дзень самых вялікіх распродажаў сёлета адбудзецца 24 лістапада. У інтэрнэт-крамах ва ўсім свеце цэны знізяцца да 70%.
Black Friday, які ў краінах СНД вядомы як «Чорная пятніца», — гэта першая пятніца пасля Дня Падзякі ў ЗША, калі пакупнікі масава адпраўляюцца па пакупкі ў гандлёвыя цэнтры. Кадры з амерыканцамі, якія ва ўсю штурмуюць крамы, кожны год аблятаюць ўвесь свет.
У Беларусі „Чорная пятніца” стала шырока вядомая толькі з 2014 года, і асноўныя распродажы праводзяцца ў інтэрнэце.
Беларускае Радыё Рацыя