“Выдатнае далёка“ Наталлі Алексеюк



“Выдатнае далёка “ – пад такім загалоўкам з’явілася першая кружэлка Наталлі Алексеюк.

Кружэлка змяшчае 18 песень, сярод якіх “ Слуцкія ткачыхі” на словы Максіма Багдановіча, “Беларусачка” , “Рэчанька”, а таксама дзве “Калядкі”. Над праектам Наталля працавала са студзеня мінулага года, а прысвячае гэтыя песні сваім блізкім, якія падтрымлівалі яе ў імкненні захаваць тыя песні на дыску.

Кружэлка – здзяйсненне мараў і Наталлі, і яе бацькоў:

– Я заўсёды любіла спяваць. Кружэлку фінансавала я сама. Дзесьці з трэцяга класа збірала грошы.  

– Колькі помнім, Наталька заўсёды любіла спяваць. Памятаю, яна яшчэ не ўмела добра гаварыць, а ўжо беларускія мелодыі спявала.

– Стараліся, каб яна не забывалася беларускую мову. Хацелі, каб тыя песні, якія яна ведае і любіць спяваць, засталіся на памяць. Стане яна вядомай спявачкай ці не, але каб яны засталіся для яе дзяцей і ўнукаў. 

Наталля Алексеюк вучаніца 2 класа гімназіі ў Міхалове. Скончыла музычную школу першай ступені ў Беластоку. Прымае ўдзел у конкурсах беларускай песні. Марыць аб тым, каб паступіць у музычны ліцэй і ў будучым стаць настаўніцай спеваў альбо спявачкай. Апрача музыкі любіць геаграфію. Жыве ў Тапалянах Міхалоўскай гміны.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Гутарыла Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя