Політэхнічны ўніверсітэт у Беластоку запрашае на Кірмаш працы
Шукаеш стажыроўку або стабільную працу? Політэхнічны ўніверсітэт у Беластоку запрашае на Кірмаш працы. Гэта адно з буйнейшых мерапрыемстваў падобнага кшталту ў рэгіёне. Свае прапановы прадстаўляюць 30 прадпрымальнікаў з усёй Польшчы, у тым ліку тыя, што маюць свае аддзяленні на Падляшшы. «Pronar», «Danwood», «Ikea», «Forte» ды «Unibep» – гэта толькі некаторыя стэнды фірм, якія наведваюць не толькі студэнты, кажа кіраўнік Бюро кар’еры Політэхнічнага універсітэта Ізабела Станкевіч:
— Кірмаш пераважна скіраваны на студэнтаў і выпускнікоў Беластоцкай палітэхнікі, але мы запрашаем усіх, бо ёсць розныя прапановы працы, не толькі для інжынераў. Варта ўзяць з сабой, пагаварыць з працадаўцам, прайсці гэткі ўступны адбор.
Кірмаш працы у Політэхнічным універсітэце праходзіць да 25 кастрычніка. Кірмаш гэта не толькі сустрэчы з прадпрымальнікамі але таксама майстар-класы і навучанні. Будзе можна таксама пагаварыць з кансультантам прафесіі і даведацца што гэта асабісты брэнд на рынку працы. Кірмаш адбываецца ў будынку Электрычнага факультэта Політэхнічнага ўніверсітэта па вуліцы Звежынецкай.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток