Стартавала “Паэтычнае трохгалоссе”
30 дэкламатараў-дашкольнікаў выступілі падчас першага дня дэкламатарскага конкурсу “Паэтычнае трохгалоссе”. У Бельскім доме культуры яны дэкламавалі па два вершы: адзін на польскай, а другі на беларускай або ўкраінскай мовах.
“Для гэтых наймалодшых сам выхад на сцэну – гэта ўжо перамога,” – кажа сябра журы Яанна Троц:
– Усе дзеткі, якія набраліся смеласці і выйшлі на сцэну, каб прачытаць вершы, яны ўжо перамаглі. Ёсць такія, у каго сапраўдны дэкламатарскі талент.
Пасля ўсіх дэкламатараў выступіла тэатральная група “Жэўжыкі” з Бельска-Падляшскага, якая паказала абрад вяселля. Заўтра з 9.30 у Бельскім доме культуры дэкламаваць будзе каля 50 вучняў пачатковых школ, ды ў чацьвер – амаль 30 дарослых. Дэкламатарскі конкурс “Паэтычнае трохгалоссе” праводзіцца 18 раз.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара