Бязвіз павялічыў на траціну колькасць замежных турыстаў у Менску



З моманту ўвядзення бязвізавага рэжыму на 5 сутак беларускую сталіцу наведала каля 60.000 замежнікаў.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў начальнік упраўлення спортам і турызмам Менгарвыканкама Сяргей Фурманаў:

– Дзякуючы бязвізаваму рэжыму, які ўвялі з лютага 2017 года, нас наведала каля 59 тысяч замежных турыстаў з 68 краін. Прырост у параўнанні з мінулым годам склаў каля 134%.

Сяргей Фурманаў таксама сказаў, што зараз зацікаўленыя міністэрствы абмяркоўваюць, які візавы рэжым выбраць на час Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Менску ў чэрвені 2019 года – ці пашырыць «бязвіз» да 10 сутак для ўсіх, ці ўвесці бязвіз выключна для заўзятараў на 10 сутак спаборніцтваў.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота Sputnik Беларусь