«Брэстсельмаш» супрацуе з сепаратысцкімі ўладамі ЛНР?



«Брэстсельмаш» супрацуе з сепаратысцкімі ўладамі ЛНР?

Так, прынамсі, вынікае з сайта горада Антрацыт непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі, дзе змешчаная рэкламная абвестка «Брэстсельмаша».

Згодна аб’яве на інтэрнэт-рэсурсе горада Антрацыт, ТАА «Брэстсельмаш» прапануе абагравальнікі паветра для жывёлагадоўчых і птушкагадоўчых фермаў, для цэхаў, ангараў і складаў, і нават гатовае змантаваць уласную прадукцыю і правесці навучанне персаналу.

Праўда, ТАА «Брэстсельмаш» не паведамляе, ці гарантуе ён бяспеку тым беларусам, якія паедуць у непрызнаную ЛНР займацца мантажом і навучаннем персаналу. Таксама невядома, з якіх сродкаў «Брэстсельмаш» збіраецца пакрываць эканамічныя страты, якія абавязкова напаткаюць берасцейскіх сельгасбудаўнікоў пасля ўвядзення супраць іх эканамічных санкцый з боку Украіны і Еўразвязу. Пра непазбежнасць санкцый супраць беларускіх кампаній, якія пастаўляюць прадукцыю на часова непадкантрольныя Украіне тэрыторыі, неаднаразова папярэджваў Кіеў. Апошні раз гэта зрабіў украінскі пасол Ігар Кізім 2 жніўня.

Дый і сам асартымент кшталту «прамысловых абагравальнікаў паветра», прапанаваны ў ЛНР, выклікае непаразуменне. Луганскіх сепаратыстаў цікавіць прадукцыя іншых калібраў і хуткастрэльнасці.

Ва Украіне ўжо два гады як дзейнічае спіс замежных прадпрыемстваў, якія супрацоўнічаюць з непрызнанымі рэспублікамі. 

Беларускае Радыё Рацыя