У Менску гаварылі пра грамадскую прастору
Што такое грамадская прастора, ці правільна мы яе выкарыстоўваем? Пра гэта вялася гаворка на дыскусіі ў адным з менскіх бізнес-клубаў.
Гаворыць Зміцер Гаўрусік – рэдактар альманаху “Гарадскія даследаванні. Гарадскія тактыкі”.
– У межах месяца “Смарт-сіці” праходзіла прэзентацыя даследчага праекта «Мапа грамадскіх прастораў Менска», а таксама дыскусія на тэму «Якое вызначэнне ёсць у грамадскай прасторы і што гэта такое?» Падчас даследавання мы спрабавалі знайсці, якія месцы ў Менску з’яўляюцца больш грамадскімі, якія менш грамадскімі, чаму. І сфармуляваць, за кошт чаго тыя ці іншыя грамадскія месцы з’яўляюцца лепшымі, чым іншыя.
У дыскусіі бралі ўдзел эксперты са сфераў дарожнага будаўніцтва, архітэктуры, сацыялогіі.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара