Жалобныя дні на Піншчыне



У сувязі з 75-й гадавінай ліквідацыі Пінскага гета – аднаго з самых вялікіх на тэрыторыі Беларусі – ў Пінску адбудзецца шэраг мемарыяльных акцый. Галоўным чынам яны пройдуць на месцах нацысцкіх злачынстваў і на месцах пахавання забітых.

 

Карэнны жыхар горада над Пінай, 85-гадовы Пётр Якімук назаўжды запомніў, як нацысты фармавалі калоны з габрэяў:

— Білі палкамі, немцы білі бізунамі, доўгімі такімі, а паліцаі — палкамі. У шэрага было па 4 чалавекі. Ззаду ехалі брычкі, якіх было некалькі дзясяткаў, а на іх сядзелі старыя габрэі. Ісці яны не маглі і іх везлі.

Ліквідацыя Пінскага гета пачалася 28 кастрычніка 1942 года і трывала 5 дзён. За гэты час па падліках розных гісторыкаў было забіта ад 17 да 27 тысяч габрэяў. Лічбы розныя з-за таго, што ў момант ліквідацыі нацысты давозілі ахвяр з іншых мясцін.

Беларускае Радыё Рацыя