Уначы паліва даражэе на 5%



Як паведаміла АўтаГродна правераная крыніца, у ноч з 25 на 26 кастрычніка, у Беларусі даражэе паліва. Усе папярэднія разы крыніца не памылялася, адзначае выданне. Вядома, што цэны падымаюцца на 5%.

Нагадаем, 28 верасня намеснік гендырэктара ва «Беларуснафта» Сяргей Каморнікаў паведаміў, што ў канцэрна ёсць усе падставы для павышэння цэн на паліва на 5%.

«Кошт бараля нафты на сусветных пляцоўках вырас да 59 даляраў за бараль. Сёння ў Беларусі бензін каштуе танней, чым у Расеі, якая здабывае ў шмат разоў больш нафты. Кан’юнктура рынку падштурхоўвае да таго, што цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі могуць павысіцца», — казаў намеснік гендырэктара.

Дарэчы, апошні раз цана на паліва змянялася 6 мая 2017 года. Тады яна паліва вырасла на 1 капейку, і гэта стала пятым з пачатку года падаражэннем. Цяпер на запраўках аўтамабілісты могуць купіць паліва па такіх цэнах: АІ-92 — 1 рубель 17 капеек, АІ-95 — 1 рубель 25 капеек, АІ-98 — 1 рубель 36 капеек, дызель ДТ-К5 — 1 рубель 29 капеек.