У Берасці аднавіў працу літаратурны клуб “Адкрыццё”



У гарадской бібліятэцы імя Пушкіна аднавіў сваю працу літаратурны клуб „Адкрыццё”. Тут будучыя пісьменнікі, паэты і проста творчыя людзі розных узростаў збіраюцца раз у месяц і абменьваюцца творамі і ідэямі, – распавяла адная з арганізатарак Зінаіда Дудзюк:

– Усё залежыць ад таго, якія людзі прысутнічаюць. Калі зараз, напрыклад, прыйшлі толькі дарослыя, то мінулы раз было шмат дзяцей. Цяпер дзеці занятыя. Магчыма на канікулах у іх будзе больш часу, каб пісаць. Цяпер існуе некалькі такіх клубаў, таму моладзь будзе шукаць для сябе больш прыдатнае.

Наступная сустрэча літаратурнага клуба пройдзе роўна праз месяц. Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца зацікаўленыя літаратурай берасцейцы, якія самі спрабуюць свае сілы ў напісанні твораў у розных жанрах, а таксама барды.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота tomin.by