У Курапатах асвяцілі новую алею крыжоў



Новую алею крыжоў асвяцілі 29-га кастрычніка ва ўрочышчы Курапаты – месцы масавых пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Актывісты з бел-чырвона-белымі сцягамі, а таксама знічамі і сцягам Украіны адкрылі новую алею з сямі крыжоў у заходняй частцы мемарыялу. У гэтым месцы раней быў лес, які актывісты прывялі ў парадак. Як адзначыла актывістка Ініцыятывы за «Уратаванне Курапатаў» Ганна Шапуцька, мерапрыемства прайшло спакойна, нават не было, як звычайна, так званых “людзей у цывільным”:

  Хацелася б, каб было больш людзей. Бо было іх няшмат – чалавек 25. Але будуць 2-га чысла Дзяды, таму спадзяемся, што на гэта мерапрыемства збярэцца больш людзей. Але ж спадзяюся, што кожны, хто не змог прыехаць, у думках падумаў пра ахвяр таго рэжыму і па-свойму ўшанаваў памяць пра іх ці знічом, ці проста малітвай.

Новую алею крыжоў ва ўрочышчы Курапаты асвяціў праваслаўны святар Аляксандр Шрамко. Памятнае мерапрыемства завершылася выкананнем гімна “Магутны Божа”.

10671362_587508734711881_7542405222354715209_n 10731139_587512254711529_3678695747634355729_n

Сёння, 30 кастрычніка, спаўняецца 26 гадоў з часу першага масавага шэсця ў Курапаты, якое адбылося ў 1988 годзе з нагоды Дня памяці продкаў – Дзяды.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з facebook Ганны Шапуцькі