Тэлеканал „Беларусь 1” паказаў сюжэт пра Касцюшку



У праграме „Галоўны эфір” на тэлеканалы „Беларусь 1” у мінулыя выходныя быў паказаны сюжэт пра Тадэвуша Касцюшку. У першыню, за доўгі час дзяржаўнае тэлебачанне адзначае беларускія карані гэтага славутага чалавека.

Сюжэт расказвае пра амерыканскую вайсковую акадэмію ў Уэст-Поінт і пра ўклад Тадэвуша Касцюшкі ў стварэнне амерыканскага войска. Прапануем Вашай увазе гэтае відэа.

istpravda.ru