У Гародні адбыўся воркшоп па распазнаванні мовы варожасці



Што такое мова варожасці і як яе распазнаць? Як СМІ быць талерантнымі? Ці можна казаць так, каб нікога не пакрыўдзіць? – гэтыя пытанні змаглі даведацца гарадзенцы на адмысловай сустрэчы з пісьменнікам і журналістам Артурам Камароўскім. Сустрэча адбылася ў Цэнтры гарадскога жыцця.

Спадар Камароўскі адзначыў, што такі панятак як “мова варожасці” павінны ведаць не толькі журналісты, але простыя жыхары Беларусі:

– Найперш трэба ўжываць карэктную лексіку, быць уважлівым да іншых людзей, пра якіх ты пішаш. Я думаю, што не толькі журналіст павінен ведаць, што такое мова варожасці, але і ўсе астатнія людзі. Але журналіст у першую чаргу, таму што ён мае справу з інфармацыяй і ён гэтую інфармацыю прадастаўляе для іншых, і тое, як ён напіша, будзе залежыць, як і што думаюць людзі.

Сустрэча адбылася ў межах фестывалю дакументальнага кіно па правах чалавека WATCH DOCS, які адбываецца на розных незалежнях пляцоўках Гародні з 23 па 28 кастрычніка.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя