Гарадзенцаў запрашаюць у падарожжы Вікторыі Ільіной



Патрапіць у еўрапейскія гарады, пабачыць лясные сцежкі і дарогі да вясковай хаты гарадзенцы змогуць у выставачнай зале па вуліцы Ажэшкі, дзе адкрылася выстава Вікторыі Ільіной пад назвай “Мае падарожжы”.

Працы рабіліся цягам апошніх двух год. І паказваюць вялікуцю колькасць падарожжаў.

Пра адметнасці выставы распавядае Вікторыя Ільіна:

– У мяне апошнія працы былі з дарогамі, са сцяжынамі, такі матыў быў. Ну а потым з’явілася думка зрабіць такую серыю, каб святло згасала-згасала да цемры, а потым зноў пачалася раніца. Выбудаваць такую лінію з гэтых некалькіх прац. Так выйшла, што я адзін вечар сядзела з сябрамі ў прыгожым месцы, у прыгожым еўрапейскім горадзе, у кавярні. І ўсё рабіла здымкі, здымкі. А калі пачала разглядаць іх, то пабачыла, што на іх так хораша ўсё цямнее, цямнее, потым ліхтары, потым зусім цёмна.

Працы Вікторыі Ільіной маюць свой стыль і асабліваці, канстатуе дырэктарка гарадзенскай выставачнай залы Ірына Сільвановіч:

– Яна знайшла свой почырк, які адразу адрознівае яе ад іншых мастакоў. Гэтая выстава – яна наогул новая. Яна паказала ў працах свае вандроўкі, і тут ужо пануе не Гародня, а бельгійскія гарады, тыя, па якіх яна вандравала. Але асаблівасць яе творчасці, яе стыл прысутнічае і ў гэтых працах.

Выстава Вікторыі Ільіной будзе працаваць да 21 лістапада. А 1-га лістапада з 17-й да 19-й гадзіны  Вікторыя Ільіна ў выставачнай зале правядзе адмысловы варштат для людзей, што хочуць навучыцца маляваць.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя