Выбары ва Украіне прадэманстравалі рашучасць народа ў кірунку рэформаў



Праеўрапейская большасць парламента будзе маналітна ў прыняцці рашэнняў на гэтым вельмі цяжкім для цяперашняй Украіны шляху, кажуць жыхары Бярозаўшчыны:

– Рашэнні гэтага парламента будуць лягчэй праходзіць і абараняць самастойнасць Украіны, яе незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць.

– Магчыма, Украіна стане апошнім цвіком у гэтыя дыктатарскія дзяржавы, што ўзніклі на распадзе Савецкага Саюза.

– Украіна пойдзе тым жа шляхам, што і ішла.

А вось у пытанні пра дачыненні Украіны да Беларусі і Расеі думкі апытаных раздзяліліся:

Дачыненні з Расеяй наўрад ці палепшацца, улічваючы тое, што Расея захоўвае сваю імперскую рыторыку. Гэты парламент у дачыненнях з Расеяй і Беларуссю не зменіць стратэгічных курсаў.

-Нашы ўлады непрадказальныя. Які курс яны возьмуць – прадказаць немагчыма.

-Дачыненні паміж Украінай і Беларуссю будуць добрыя. А з Расеяй нічога добрага, мне падаецца, не будзе.

-Пакуль наш кіраўнік Лукашэнка, ніякага сяброўства ў нас не будзе. Тое ж і з Расеяй.

Многія лічаць, што ў будучым Украіна стане прыкладам для беларусаў у абароне незалежнасці, дэмакратыі і свабоды.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза

Фота  glavred.info