Справа 1982 г. „Барацьба за мір пад наглядам Дзяржаўнай Бяспекі”



За савецкім часам быў папулярны такі анекдот. “Ці будзе Трэцяя Сусветная вайна?  — Не, не будзе. Але замест яе будзе такая барацьба за мір, што камяня на камяні не застанецца!..”

Калі пагартаць савецкія газеты брэжнеўскіх часоў, складаецца ўражанне, што ўсе савецкія людзі былі толькі тым і занятыя, што падтрымліваюць міралюбныя ініцыятывы партыі і савецкага ўраду. “СССР – аплот міру і стабільнасці!”, “Хай жыве міралюбная знешняя палітыка СССР!”, “За мір ва ўсім свеце!”…

Для таго, каб мірныя ініцыятывы Савецкага Саюза выглядалі больш пераканаўча, улады рэгулярна ладзілі ўсялякія “мітынгі працоўных”, на якіх горача падтрымлівалася міралюбная палітыка СССР і рашуча асуджаліся падпальнікі вайны са Злучаных Штатаў. А ў 1982 годзе былі зарганізаваныя і міжнародныя “маршы міру”.

* * *

Увогуле, першыя “маршы міру” распачаліся не ў СССР, а акурат у краінах гнілога капіталізму. Той жа 1982 год запомніўся як мінімум двума маршамі: у Лісабоне, дзе на вуліцы выйшла 200 000 удзельнікаў, і ў Парыжы, з 250 000 удзельнікаў. Але ж сярод лозунгаў партугальскіх і французскіх пратэстоўцаў былі і тыя, якія расцэньваліся ў якасці антысавецкіх. Такія “маршы міру” Савецкаму Саюзу былі непатрэбныя, і таму ў Крамлі вырашылі арганізаваць уласныя. Першы праходзіў па маршруце “Стакгольм – Масква – Менск”, другі – па маршруце “Масква – Кіеў – Вена”.

Падрыхтоўкай абодвух маршаў энергічна займаліся і ў КГБ.

 

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

31 июля 1982 г.

СЕКРЕТНО

 

ДОКЛАДНАЯ ЗАПИСКА

«О мерах обеспечения госбезопасности в период подготовки и проведения «Марша мира-82»

 

Советским комитетом защиты мира и Комитетом советских женщин совместно с рядом зарубежных организаций в нашей стране с 17 июля и по 2 августа проводится «Марш мира – 82».

(…)

По оперативным данным, спецслужбы и идеологические центры противника предпринимают активные попытки по срыву и дискредитации этой миролюбивой акции. Через некоторых западных корреспондентов, сопровождающих марш, распространяются провакационные и клеветнические слухи, направленные на внесение напряженности и взаимной подозрительности среди иностранных участников, а также к прекращению марша, бойкоту приуроченных к нему мероприятий.

Для обеспечения государственной безопасности и общественного порядка в период подготовки и проведения марша мира (…) КГБ и его органами на местах разработаны и во взаимодействии с органами МВД осуществляются агентурно-оперативные мероприятия, направленные на своевременное вскрытие, упреждение и пресечение разведывательно-подрывных акций спецслужб империалистических государств, зарубежных антисоветских центров, организаций и антиобщественных элементов.

(…)

Обеспечены оперативным контролем 13 иностранцев, подозреваемых в связях со спецслужбами противника, в том числе советник посольства Англии Дункан, автотуристы из США Хеммер и Буссард, член испанской террористической организации «Эта» турист Субименди и другие (…)

 

Председатель Комитета Государственной Безопасности УССР

С. Н. Муха

 

Па сутнасці, “Марш міру-82” быў чарговым пратакольным мерапрыемствам, арганізаваным Крамлём для дэманстрацыі крамлёўскай жа міралюбнасці. Савецкія дэлегацыі на “марш міру” прызначаліся па разнарадцы, а прадстаўнікі “прагрэсіўнай замежнай грамадскасці” адыгрывалі ролю масоўкі, якая павінна была прадэманстраваць міжнародную падтрымку прагрэсіўных савецкіх ініцыятыў.

Але ж з’яўленне ў Савецкім Саюзе такой колькасці замежнікаў стала сапраўдным святам для фарцоўшчыкаў, валютчыкаў і іншай публікі, якая бачыла ў “Маршы міру” магчымасць  зарабіць.

Каб не паганіць міжнароднае свята “асобнымі негатыўнымі з’явамі”, да міралюбнага шэсця прыставілі далёка неміралюбных камітэтчыкаў, якім далі заданне – куды падалей гнаць усіх, хто будзе чапляцца да замежнікаў.

 

ИЗ ДОКЛАДНОЙ ЗАПИСКИ КГБ СССР

 

(…)

В целях усиления контроля за обстановкой и недопущения враждебных и антиобщественных проявлений, в местах проведения митингов, встреч в трудовых коллективах привлечено свыше 350 сотрудников КГБ. Создано 11 подвижных групп наружной разведки с целью установки и проверки подозреваемых лиц (…)

 

Чэкісты спрацавалі бездакорна – ніякіх выпадкаў “антысавецкіх выступаў” ці “спробаў наладзіць з замежнікамі адносіны камерцыйнага характару” ў пакеце кагэбэшных дакументаў, прысвечаных “Маршу”, не зафіксавана.

 

ИЗ ДОКЛАДНОЙ ЗАПИСКИ КГБ СССР

 

(…)

 

На состоявшихся на привокзальной площади и площади им. Ленинского комсомола массовых митингах, приняли участие свыше 8 тыс. представителей общественности (…)

Многочисленные колонны с участниками «Марша мира-82» (…) совершили два шествия по улицам и площадям (…)

По полученным оперативным и официальным данным, подавляющее большинство иностранных представителей марша положительно высказались об этой миролюбивой акции (…)

В результате осуществленных под руководством партийных органов КГБ и МВД республики оперативно-чекистских и других мероприятий (…) каких-либо негативных проявлений со стороны иностранцев и враждебно настроенных лиц из числа советских граждан допущено не было (…)

 

Ці мелі тыя пафасныя “Маршы” нейкі практычны сэнс? Безумоўна, не. У савецкіх людзей у 1982 годзе былі зусім іншыя клопаты. Як “па знаёмству” дастаць дэфіцытныя калготкі для дзетак. Дзе ў горадзе “выкінулі” у краме каўбасу ці апельсіны. Як перасунуць чаргу на атрыманне кватэры з 1999 на 1996 год. І шмат чаго іншага…

Тым, хто пагэтуль верыць у “міралюбную палітыку Савецкага Саюза”, варта прыгадаць, што з 1925 года СССР падпісаў 58 міжнародных дамоваў, 45 з якіх былі парушаныя з савецкага боку. З 12 Пактаў аб ненападзе, падпісаных з 1925 года, Савецкім Саюзам парушана было 10, з каторых 4 – ужо пасля 1945 года. З 18 пагадненняў пра хаўрусныя адносіны СССР парушыў 15, з якіх 12 пасля 1945 года.

Асабліва недаверлівыя могаць схадзіць  на бліжэйшыя могілкі і парахаваць, колькі там пахавана хлопцаў, якія загінулі ў тым жа самым 1982 годзе ў Афганістане…

* * *

У  наступная перадачы я раскажу, як праходзіла следства за часамі наркама НКВД Мікалая Іванавіча Яжова.

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінкі захавання 195