У Еўропе ад урагана „Герварт” загінулі 5 чалавек



У выніку ўрагана „Герварт” у Еўропе 29 кастрычніка загінула не менш 5 чалавек. Пра гэта паведамляе Reuters.

Два чалавекі загінулі ў Польшчы, два ў Чэхіі і адзін – у Германіі. У Польшчы і Чэхіі людзі сталі ахвярамі падзення дрэваў з-за моцнага ветру. 63-гадовы немец патануў у кемпінгу ў Ніжняй Саксоніі ў выніку штормавай хвалі. 

У Нямеччыне прыпынілі чыгуначныя перавозкі ў большай частцы краіны да панядзелка, 30 кастрычніка.

У Польшчы з-за непагадзі адбыўся прарыў газаводу, але ўцечка не была значнай і не прынесла стратаў.

У Берліне з-за ўрагану „Герварт” улады абвесцілі рэжым надзвычайнай сітуацыі. Жыхароў гораду просяць не выходзіць на вуліцу без асаблівай патрэбы.

Беларускае Радыё Рацыя