Беларуская Нацыянальная Памяць адзначыць Дзяды ў Варшаве



Беларуская Нацыянальная Памяць 2 лістапада адзначыць Дзяды ў Варшаве. Пра гэта паведамляецца ў фэйсбуку арганізацыі:

„Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае усіх беларусаў, якія знаходзяцца ў Варшаве, на дзень памяці продкаў — Дзяды. 2 лістапада, сустракаемся а 12-й гадзіне на пляцоўцы перад уваходам у гандлёвы цэнтар Arkadia (al. Jana Pawła II 82). Наведаем магілы выбітных беларусаў, якія знайшлі спачын у Варшаве, запалім зьнічы. Разам з намі будзе Зянон Пазьняк, які распавядзе пра лёсы выбітных прадстаўнікоў нашага народу. Без мінулага няма будучыні!”.

Беларускае Радыё Рацыя