Віцебскі біскуп наведвае Глыбокае



З аркестрам і хлебам-соллю сустракалі каталіцкія вернікі і мясцовыя ўлады горада Глыбокае біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча. Ён прыехаў з афіцыйным візітам і правёў набажэнства ў касцёле Святой Тройцы. Як адзначае біскуп, Глыбоцкая парафія – адна са старэйшых  і шматлікіх парафій Віцебскай дыяцэзіі:

— Традыцыі гісторыі гэтай парафіі, якая была вельмі багатай і на больш трагічныя старонкі, і больш радасныя. Усё гэта сёння складаецца на тую сітуацыю, якая існуе тут. Тое, што я падкрэсліваў у час Святой Імшы, каб вернікі адчувалі сябе сапраўды спадкаемцамі гэтай традыцыі. І каб яе падтрымаць, развіць і паглыбіць. Гэта сёння вельмі важна. Спадзяюся, што ўсе магчымасці для гэтай парафіі на тое існуюць.

Падчас двухдзённага афіцыйнага візіту біскуп Алег Буткевіч наведае глыбоцкі шпіталь, сярэднюю школу №2 і самыя старажытныя могілкі горада – Копцеўку. А таксама сустрэнецца з вернікамі, прадстаўнікамі парафіяльнай Рады і мясцовай уладай.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя