У Берасці абмеркавалі пытанне карупцыі
У рэдакцыі газеты „Брэсцкі кур’ер” прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці ў форме круглага стала правялі дыскусію з прадстаўнікамі рэгіянальнай прэсы адносна распрацоўкі Антыкарупцыйнай платформы. У межах сустрэчы былі абмеркаваныя віды карупцыі ў краіне, а таксама магчымыя шляхі барацьбы з ёй.
“Мы працуем над тэкстам Антыкарупцыйный платформы, які прайшоў першае чытанне сярод больш чым дзясятка грамадска-палітычных суб’ектаў”, – адзначыў лідар АГП Анатоль Лябедзька:
– Мы вельмі зацікаўлены, каб не толькі мы сфармулявалі пазіцыю па гэтай балючай праблеме, таму што карупцыйныя састаўляючыя па калектыўнай ацэнцы экспертаў складаюць больш за 30 мільярдаў даляраў – гэта велізарныя грошы. Гэта азначае, што яны не працуюць на Беларусь, ці вельмі спецыфічна працуюць на інтарэсы вельмі вузкай групы людзей.
На думку экспертаў, адсутнасць карупцыі ў Беларусі магчыма пры выкананні некалькіх асноўных умоваў – адэкватным узроўні заробкаў грамадзян у суадносінах з іх працоўнай кваліфікацый і наяўнасці сумленных і справядлівых выбараў у краіне.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце