Чарговы суд над журналістамі „Белсата”



У судзе Цэнтральнага раёна Менска напрацягу ўчорашняга дня адбываўся суд па адміністрацыйнай справе супраць чатырох журналістаў і аператараў тэлеканала “Белсат” – Вольгі Чайчыц, Андрэя Козела, Ганны Аземшы, Аляксандра Баразенкі.

Ганна Аземша ды Аляксандр Баразенка

Журналістаў судзіла суддзя Вікторыя Шабуня.

Яны абвінавачваліся па артыкуле 22-9 – “парушэнні пры распрацоўцы ды распаўсюдзе прадукцыі СМІ”. Падставай для судовай справы паслужылі падзеі 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы, дзе адбывалася акцыя супраць вайсковых вучэнняў “Захад-2017”. І дзе яны былі зафіксаваныя міліцыяй ды КДБ, як “працуючыя без акрэдытацыі”.

Першымі былі асуджаныя Вольга Чайчыц ды Андрэй Козел і аштрафаваныя на 45 базавых велічынь, што складае па 1035 беларускіх рублёў. Ганна Аземша ды Аляксандр Баразенка аштрафаваныя на 25 базавых – 575 рублёў.

Больш падрабязна з залы суда – у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Менск