Міхалок прадставіў новы кліп з сынам Макарам



Гурт Brutto 31 кастрычніка прэзентаваў кліп на песню «Годзе». Песня ўвайшла ў апошні альбом «Рокі». Аўтар слоў — Янка Купала, а галоўнымі героемі відэа сталі сын Сяргея Міхалка Макар і яго жонка Святлана Зелянкоўская.

Хай жа вам так не здаецца

Хай жа вам так не здаецца, Што бяда ўжо і зацісне. Знайце, ліха ператрэцца I маланкай доля блісне.

Праўда, поўны сумаў весці Буйны вецер нам прыносіць, Што як з гора, як з балесці Каля нашых хат галосіць.

I галосіць, і заводзе, Плача, як па дзетках маці, Аж бы крыкнуў: Годзе, годзе! Годзе сэрца жалем рваці!

Але ўсё ж, хай не здаецца, Што бяда ўжо і зацісне, Наша ліха ператрэцца, I маланкай доля блісне.

Янка Купала, 1906 год