Бяляцкі: Пазбаўленне Бахціной ліцэнзіі – гэта палітычная расправа



Практыка ціску на адвакатаў, якія ўдзельнічаюць у палітычных справах, мае глыбокія карані ў гісторыі і выкарыстоўваецца ў аўтарытарных краінах, – нагадаў у размове з нашым радыё кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

Так ён пракаментаваў пазбаўленне вядомага адваката Ганны Бахціной ліцэнзіі. Бахціна ўдзельнічала ў шэрагу гучных палітычных працэсаў – прыгадвае праваабаронца:

– Падобная сітуацыя адбываецца і ў іншых краінах з аўтарытарнымі рэжымамі: Іране, Азербайджане, Расеі. У гэтым сумным спісе ёсць і Беларусь. І тое, што адбылося з Ганнай Бахціной, – гэта палітычная расправа, выкананая Міністэрствам юстыцыі.

“Гэтыя праблемы вельмі істотныя і, на жаль, яны не паказваюць ніякага прагрэсу ў развіцці дэмакратыі і захаванні правоў чалавека ў Беларусі”, – дадаў Алесь Бяляцкі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Гутарыў Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя